Атычная сістэма злічэнняАты́чная сістэ́ма злічэ́ння – непазіцыйная сістэма злічэння, якая ўжывалася ў старажытнай Грэцыі да III ст. да н.э. Яна ўжывала ў якасці лічбаў грэчаскія літары, прычым лічбамі служылі першыя літары слоў, што абазначалі адпаведныя лікі.
Ужываліся таксама дадатковыя лічбы для абазначэння лікаў 50, 500, 5 000 і 50 000, якія ўяўлялі сабою спалучэнне лічбы 5 з лічбамі 10, 100, 1 000, 10 000. Π
Δ
50
Π
Η
500
Π
Χ
5 000
Π
Μ
50 000
Пры запісе лікаў спачатку запісвалі большыя лічбы, потым – меншыя. Напрыклад, ΗΔΔΠΙΙΙ 128
MM
Π
Χ
ΔΔΔΔ
25 040
Прынцып запісу лікаў у атычнай сістэме злічэння мае значнае падабенства з рымскай сістэмай. Гэта можа быць звязана з уплывам усходнеміжземнаморскіх культур на этрускаў, у якіх рымляне запазычылі сістэму злічэння. Пасля III ст. да н.э. атычная сістэма злічэння была выцеснена іанійскай. |
Portal di Ensiklopedia Dunia