Атэстацыя

Атэстацыя (ад фр.: attestation ад лац.: attestātioсведчанне, пацверджанне) — вызначэнне кваліфікацыі, узроўню ведаў і ўменняў чалавека — водгук, характарыстыка.

Атрыманы ў выніку атэстацыі дакумент называюць атэстатам, а пацвярджэнне кваліфікацыі, ведаў, уменняў і гэтак далей называецца пераатэстацыяй.

  • У навучанні — устанаўленне ўзроўню ведаў, уменняў і навыкаў навучэнцаў па адносінах да аб'ему і зместу вучэбных дысцыплін, прадстаўленых і зацверджаных у навучальных планах і навучальных праграмах.
  • У аўдыце — праверка кваліфікацыі фізічных асоб, якія выказалі жаданне займацца аўдытарскай дзейнасцю, з выдачай кандыдатаў, якія паспяхова здалі неабходныя кваліфікацыйныя экзамены, кваліфікацыйнага атэстата аўдытара устаноўленага ўзору.
  • У дзейнасці арганізацыі — праверка ўзроўню падрыхтоўкі, майстэрства, кваліфікацыі работніка. Непраходжанне атэстацыі з'яўляецца адной з падстаў для скасавання працоўнага дагавора па ініцыятыве працадаўцы (п. 3 арт. 81 Працоўнага кодэкса Расіі).[1]

Зноскі

  1. Соответствует ли работник занимаемой должности?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2016. Праверана 15 мая 2016.

Літаратура

  • KPI и мотивация персонала. Полный сборник практических инструментов — М., Эксмо, 2010. — 160 с. — ISBN 978-5-699-37901-9.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya