Афанасій Пятровіч Шылін
Афанасій Пятровіч Шы́лін (1 верасня 1924 — 25 мая 1982) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945). Нарадзіўся ў сяле Петрапаўлаўка Саратаўскай губерні (зараз у Новакузнецкім раёне Саратаўскай вобласці). Скончыў сярэднюю школу, працаваў на шахце ў горадзе Ленінску-Кузнецкім Кемераўскай вобласці. У Чырвонай Арміі са жніўня 1942 года. У 1943 годзе скончыў 2-е Томскае артылерыйскае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1943 да студзеня 1945 г. у дзейнічаючай арміі на Паўднёвым, Заходнім, 3-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах. Асабліва вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Дняпра і ў час Вісла-Одэрскай аперацыі. Пасля вайны А. П. Шылін працягваў ваенную службу. У 1946 г. скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу, у 1952 годзе Ваенную акадэмію імя Ф. Э. Дзяржынскага, у 1966 — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. Займаў камандныя пасады ў Ракетных войсках стратэгічнага прызначэння СССР, камандаваў ракетнай брыгадай, корпусам. З 1970 года — першы намеснік камандзіра 27-й гвардзейскай Віцебскай Чырванасцяжнай ракетнай арміі. Аўтар кніг «Артиллерийский разведчик» (М., 1952), «Сила воина дисциплиной удвоена» (М., 1970) і інш. Узнагароды
і інш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia