Афармленчае мастацтва![]() Афармле́нчае мастацтва — галіна дэкаратыўнага мастацтва, звязаная з часовым мастацкім афармленнем будынкаў, вуліц, плошчаў, вытворчых тэрыторый, садоў і паркаў падчас грамадскіх святаў; афармленнем дэманстрацый, парадаў, гулянняў, спартыўных выступленняў, шэсцяў; афармленнем вітрын, экспазіцый, выставак, кірмашоў, фестываляў[1]. Афармленчае мастацтва выкарыстоўвае сродкі архітэктуры, скульптуры, жывапісу, графікі, тэатра, музыкі, кінамастацтва, святлатэхнікі, эстрады, цырка і інш. Яно ўяўляе сабой масавы сінтэз мастацтваў, які нясе ў сабе праграмнае, канкрэтнае, выразна пададзенае і нагляднае пасланне[1]. Асаблівасць афармленчага мастацтва ў тым, што глядач знаходзіцца ўнутры яго рухомых, дынамічных, часовых вобразаў і часта з’яўляецца ўдзельнікам дзеяння. Гэта патрабуе ад мастацтва павышанай выразнасці сродкаў, іх запамінальнасці, моцнага ўздзеяння. У афармленчым мастацтве пераважаюць[1]:
Афармленчае мастацтва мае доўгую традыцыю — ад культавых рытуалаў, працэсій, карнавалаў, грамадскіх свят да вялікіх, у тым ліку сусветных выставак[1]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia