Ацэтальдэгід![]() ![]() Ацэтальдэгід — арганічнае злучэнне класа альдэгідаў. Хімічная формула — CH3CHO. Ацэтальдэгід з’яўляецца высокарэактыўнай лёгкаўзгаральнай вадкасцю з моцным фруктовым пахам. Тэмпература плаўлення −123.5° C, тэмпература кіпення 21 °C. Ацэтальдэгід утвараецца натуральным спосабам у спелых фруктах, каве і свежым хлебе. Ацэтальдэгід таксама ўтвараецца раслінамі, што з’яўляецца часткай іх нармальнага метабалізму. У пячонцы фермент алкаголь-дэгідрагеназа ператварае этанол у ацэтальдэгід, які затым ператвараецца ў небяспечную воцатавую кіслату ацэтальдэгідам дэгідрагеназа. Ацэтальдэгід мае значна большую таксічнасць чым этанол і вызывае ў арганізме абстынентны сіндром. Тры малекулы ацэтальдэгіда могуць утвараць цыклічны паральдэгід. Атрымаць ацэтальдэгід можна з дапамогай рэакцыі Кучарава альбо рэакцыі Цішчанка. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia