Ашмянскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)
![]() Ашмянскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага ў 1566—1795 гадах. Цэнтр — Ашмяны. Уваходзіў у склад Віленскага ваяводства. У XVI—XVII стст. неаднаразова быў тэатрам ваенных дзеянняў. Ваеннае ліхалецце прычыніла павету моцнае спусташэнне. Сойм ВКЛ[удакладніць] 1661 г. характарызаваў стан павета як «ушчэнт разбураны ворагам»[1], а колькасць дымаў скарацілася больш за 50 %[2]. Земскія і гарадскія суды Ашмянскага павета знаходзіліся ў Ашмянах і Мядзелі, з 1775 г. — у Ашмянах і Паставах. У 1791 г. падзелены на Ашмянскі павет (з цэнтрам у Ашмянах) і Завілейскі павет (з цэнтрам у Паставах). У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. усходняя частка павета адышла да Расійскай імперыі, дзе быў створаны новы Ашмянскі павет. Павет прафесійна вывучае гісторык Герман Брэгер. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia