Аэрапорт Варшава/Модлін
Аэрапорт Варшава/Модлін (польск.: Port Lotniczy Warszawa/Modlin) (IATA: WMI, ICAO: EPMO) — міжнародны аэрапорт, знаходзіцца паміж гарадамі Новы Двур Мазавецкі і Закрочым у межах Варшаўскай агламерацыі за 35 км ад цэнтра Варшавы. Аэрапорт абслугоўвае кароткія і сярэднія рэйсы бюджэтных авіякампаній у еўрапейскія гарады, унутраныя і чартарныя рэйсы. У цяперашні час у аэрапорце працуе адна авіякампанія - Ryanair, якая выконвае рэгулярныя рэйсы ў 49 еўрапейскіх гарадоў. Планаванае спалучэнне з пасажырскай чыгуначнай станцыяй у падвалах тэрмінала пакуль не рэалізавана. Максімальная прапускная здольнасць аэрапорта ў пачатку функцыянавання ацэньвалася ў 2-2,3 млн чалавек у год, цяпер яна вызначаецца ў 3-3,5 млн чалавек у год. Будаўніцтва аэрапорта абышлося ў 451, 4 млн злотых. Аэрапорт Модлін не павінен выконваць функцыі доўгачаканага другога аэрапорта для Варшавы, рэалізацыя якога ўсё яшчэ разглядаецца. Па запэўненнях уладаў і інвестара, аэрапорт павінен быў быць уведзены ў эксплуатацыю да пачатку чэмпіянату Еўропы па футболе ў 2012 годзе. Справа ўскладнялася пратэстам эколагаў, якія выступалі супраць будаўніцтва аэрапорта, неспрыяльным становішчам аэрапорта паблізу Віслы, шматлікімі маршрутамі міграцыі птушак і туманамі. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia