Аўрамій i Меркурый Смаленскія (Басценавічы)
Аўрамій i Меркурый Смаленскія — абраз сярэдзіны XVIII стагоддзя са Свята-Успенскай царквы ў в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1]. СюжэтМеркурый паказаны ў латах, зялёнай кашулі, чырвоным гімаціі, блакітных портках і Аўрамій у карычневым сподзе, ружовай кашулі, футры, з ружанцам у руцэ стаяць на беразе Дняпра і паказваюць на Смаленск, які размешчаны на супрацьлеглым беразе. У плане яго добра чытаецца белы з чырвонымі дахамі крэмль і размешчаныя ў ім сярод зеляніны каменныя, драўляныя цэрквы, пабудовы. Неба шэра-блакітнае з воблакамі. Фон пазалочаны з раслінным ляпным арнаментам. У рэльефным абрамленні ўкампанаваны абраз «Маці Божая Адзігітрыя Смаленская ». ПаходжаннеАбраз выяўлены ў 1920 годзе ва Успенскай царкве в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці[2]. Ікона раскрыта ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні І. М. Громавай, В. О. Кірыкавым, В. В. Філатавым , Ф. А. Мадоравым, Л. І. Пятрэнкам, М. М. Памяранцавым у 1954—1956 гадах (Масква). Сталярная работа выканана А. П. Ягоравым[2]. Выстаўкі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia