Аўстралазія (геаграфія)![]() Аўстралазія (англ.: Australasia) — рэгіён, які ўключае ў сябе Аўстралію, Новую Зеландыю і сумежныя з імі астравы Ціхага акіяна. Тэрмін быў уведзены Чарльзам дэ Бросесам у Histoire des navigations aux terres australes (1756). Ён выкарыстоўваецца пераважна ў англамоўных краінах, у беларускай мове сустракаецца параўнальна рэдка. Фізічная геаграфіяАўстралазія улучае Аўстралійскі мацярык, а таксама Новую Зеландыю, Новую Гвінею і сумежныя астравы на поўнач і ўсход Аўстраліі ў Ціхім акіяне. Тэрмін часам ужываецца да ўсіх тэрыторый размешчаных у Ціхім акіяне паміж экватарам і 47° пд. ш. Вялікая частка Аўстралазіі размешчана на Інда-Аўстралійскай тэктанічнай пліце. Крайнія астравы размешчаны на Еўраазіяцкай пліце ў паўночна-заходняй частцы Аўстралайзіі і Філіпінскай пліты ў паўночнай частцы. АнтрапалогіяАнтраполагі, нягледзячы на разыходжанні ў дэталях, падтрымліваюць тэорыю пра Паўднёва-Азіяцкае паходжанне карэннага насельніцтва Аўстралазіі. ЭкалогіяЗ экалагічнага пункта гледжання Аўстралазія — унікальны рэгіён, у якім існуе мноства рэдкіх раслін і жывёл. У гэтым кантэксце «Аўстралазія» ужываецца ў дачыненні да Аўстраліі, Новай Гвінеі, і сумежных астравоў, уключаючы Інданэзійскія астравы. |
Portal di Ensiklopedia Dunia