Аўстралійская лейбарысцкая партыя
Аўстралійская лейбарысцкая партыя (англ.: Australian Labor Party) — найстарэйшая аўстралійская палітычная партыя. Яе вытокі ляжаць у аўстралійскім прафсаюзным руху, з якім яна падтрымлівае цесныя сувязі. Партыя з'яўляецца членам Сацыялістычнага Інтэрнацыянала. ГісторыяПартыя была заснавана ў 1891 годзе. На першых выбарах у Новым Паўднёвым Уэльсе ў 1891 годзе 35 з 141 месцаў атрымалі кандыдаты лейбарысты. У 1899 годзе Андэрсан Доўсан сфармаваў лейбарысцкі ўрад меншасці ў штаце Квінсленд, першы ў свеце, які прапрацаваў тыдзень. АЛП у першыя гады свайго існавання адрознівалася хуткім ростам і поспехам на нацыянальным узроўні. Крыс Уотсан упершыню сфармаваў урад меншасці, стаўшы першым прэм'ер-міністрам лейбарыстаў у свеце, на працягу чатырох месяцаў у 1904 годзе. Эндру Фішэр затым фармуе іншы ўрад меншасці ў 1908-09. Пасля федэральных выбараў 1910, Фішэр фармуе першы ўрад большасці на федэральным узроўні. Падчас Другой сусветнай вайны, лідар лейбарыстаў Джон Кёрцін стаў прэм'ер-міністрам Аўстраліі ў 1941 годзе. Моцны лідар часоў вайны, Кёрцін памёр на сваёй пасадзе пад канец вайны, і яго змяніў Бен Чыфлі. Урад Чыфлі выйграў выбары 1946 і кіраваў пераходам Аўстраліі да мірнай эканомікі. Гоф Уітлэм вярнуў партыю назад да ўлады ў 1972 годзе. СтруктураУ партыі існуе індывідуальнае і калектыўнае членства (афіляваныя прафсаюзы, якія сумесна вызначаюць палітыку партыі, выбіраюць кіруючыя органы і вызначаюць кандыдатаў на дзяржаўныя пасады). Большасць прафсаюзаў афіляваныя з АЛП, і іх членскія ўзносы складаюць значную частку фінансаў партыі. У партыі таксама маецца каля 50 тыс. індывідуальных членаў. Лідара партыі абіраюць парламентарыі, якія ўваходзяць у лейбарысцкую фракцыю. У партыі заўсёды меліся левае і правае крылы, але з 1970-х яны аформіліся ў афіцыйныя фракцыі. Найбуйнейшымі з іх з'яўляюцца:
Пачынаючы з 1980-х гадоў, Лейбарысцкая партыя збліжаецца па сваіх поглядах з ліберальна-нацыянальнай кааліцыяй, так што адрозненні паміж імі заключаюцца практычна ў нязначных нюансах. ПалітыкаПалітыка Аўстралійскай лейбарысцкай партыі змешчана ў яе Нацыянальнай платформе, якая адобрана дэлегатамі на нацыянальнай канферэнцыі лейбарыстаў, якая праводзіцца кожныя тры гады. Спецыфіка падыходу Лейбарысцкай партыі:
Парламенцкія лідары АЛП штатаў і тэрыторыі
Прадстаўніцтва партыі ў заканадаўчых органах
Лідары Лейбарысцкай партыі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia