Аўтаномнасць карабля

Аўтано́мнасць карабля́ (скар. аўтаномнасць) — элемент тактыка-тэхнічных дадзеных, які характарызуе час (у сутках), на працягу якога карабель здольны знаходзіцца ў моры, выконваючы прызначаныя яму задачы, без папаўнення запасаў пітной і тэхнічнай вады, правіянту і расходных матэрыялаў, якія не адносяцца да руху, а таксама без змены асабовага саставу.

Аўтаномнасць карабля задаецца пры праектаванні, пры гэтым улічваюцца задачы, ускладзеныя на карабель і раёны плавання. Аўтаномнасць забяспечваецца надзейнасцю тэхнічных сродкаў, стварэннем для экіпажа неабходных умоў заселенасці і размяшчэннем на караблі патрэбных для функцыянавання карабля матэрыяльных запасаў.

У адрозненне ад далёкасці плавання, якая можа быць практычна неабмежаванай (для атамных караблёў), аўтаномнасць заўсёды мае мяжу. У тыповым выпадку — гэта аўтаномнасць па запасах правізіі і прэснай вады для каманды.[1] У атамных авіяносцаў ЗША гэта можа быць аўтаномнасць па запасах паліва і боепрыпасаў для авіягрупы (у стандартным разліку — пры двух баявых вылетах у дзень на машыну).[2]

Зноскі

  1. Сулержицкий, А. Д., Сулержицкий, И. Д. Морской словарь. М., Воениздат, 1956
  2. Зарубежное военное обозрение, 1981, № 5
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya