Аўтаномны рэгіён у Мусульманскім Мінданаа
Аўтаномны рэгіён у Мусульманскім Мінданаа (тагальск.: Nagsasariling Rehiyon sa Muslim na Mindanao, англ.: Autonomous Region in Muslim Mindanao, ARMM) — філіпінскі рэгіён на астраўной групе Мінданаа, які аб’ядноўвае тэрыторыі з пераважна мусульманскім насельніцтвам. Адзіны з усіх рэгіёнаў Філіпінаў, які мае ўласны ўрад. ГеаграфіяАўтаномны рэгіён у Мусульманскім Мінданаа ахоплівае два геаграфічныя раёны, размешчаныя на востраве Мінданаа: Ланаа-дэль-Сур і Магінданаа а таксама архіпелаг Сулу, які складаецца з астравоў Басілан, Сулу, Таві-Таві а таксама шматлікіх дробных астравоў. Плошча рэгіёна складае 12 695,0 км². ГісторыяНа працягу шматлікіх стагоддзяў на Мінданаа была свая, незалежная ад Філіпінаў дзяржава, што дазволіла мясцоваму насельніцтву развіваць сваю культуру і самабытнасць. Вобласць з’яўляецца традыцыйнай радзімай філіпінцаў-мусульман з XV стагоддзя, яшчэ да прыходу іспанцаў, якія каланізавалі большую частку Філіпінаў у 1565 годзе. Мусульманскія місіянеры прыбылі ў Таві-Таві, у 1380 годзе і пачалі ісламізацыю мясцовага насельніцтва. У 1457 годзе быў заснаваны першы султанат Сулу, пазней былі заснаваны і іншыя султанаты. Адміністрацыйны падзел![]()
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia