АўтараментАўтарамент (польск.: Autorament, ад лац.: Auctoramentum — аплата фехтавальная) — від найму войска ў Рэчы Паспалітай. У 1630-х гадах кароль Уладзіслаў IV Ваза правёў рэформу наёмнага войска, падзяліўшы яго на аўтараменты народны і іншаземны. Аўтарамент народны![]() У народны аўтарамент, гэта значыць войскі мясцовай ваеннай традыцыі, набіралі па прынцыпу таварыстваў. Завербаваны таварыш прыводзіў з сабой пачот (почт, похолкаў, пахолікаў), коней і чэлядзь. Тактычнай адзінкай была харугва, якой камандаваў ротмістр і паручнік, а таварышы выконвалі ролю падафіцэраў. Узбраенне і адзёжа павінны былі адпавядаць патрабаванням, якія змяшчаліся ў рэкруцкіх лістах. Такі тып войска пачаў прыходзіць у заняпад пасля Вялікай Паўночнай вайны з Карлам ХІІ, паказаўшы сваю неэфектыўнасць пры сутыкненнях з сучаснай еўрапейскай тактыкай і ўзбраеннем. У народны аўтарамент уваходзілі — гусарыя, панцырныя, казацкая кавалерыя, лісоўчыкі, польскія рэйтары і драгуны, літоўскія татары і пяцігорцы, польскія, літоўскія і вугорскія гайдукі і выбранцы. Іншаземны аўтараментВойскі іншаземнага аўтарамента — гэта падраздзяленні заходне-еўрапейскай ваеннай традыцыі. Вярбоўка праводзілася паводле сістэмы вольнага бубна — індывідуальнага найму. Тактычнай адзінкай былі рэгімент і эскадрон, якія складаліся з некалькіх рот і штаба. У такіх падраздзяленнях афіцэрамі былі пераважна іншаземцы, а падраздзяленні складаліся з вольных людзей розных нацыянальнасцей, навербаваных у Рэчы Паспалітай. Абмундзіраванне ў падраздзяленнях было нямецкага тыпу. З канца XVII стагоддзя ў час кіравання Аўгуста ІІ і Аўгуста ІІІ іншаземны аўтарамент пераважна складаўся з саксонскіх падраздзяленняў. У іншаземны аўтарамент уваходзілі — нямецкія кірасіры, аркебузіры, рэйтары, драгуны, нямецкая і шатландская пяхота. Нават таварышы з народнага аўтарамента не маглі падпарадкоўвацца афіцэрам іншаземнага аўтарамента. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia