Баброўшчына (павіннасць)

Баброўшчына — від аброку ў Полацкай зямлі ў XV—XVI стагоддзях. Выплачвалася полацкімі мяшчанамі і валашчанамі вялікаму князю Вялікага Княства Літоўскага за права карыстацца бабровымі гонамі. Складала 200, пасля дамовы гаспадара з палачанамі ў 1497 годзе — 100 руб. на год. Размеркаванне баброўшчыны ажыццяўлялі абшчыны. Баброўшчына ўпамінаецца ў Полацкай рэвізіі 1552 года, існавала і пазней.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya