Плошча паверхні 1,04 км². Найбольшая глыбіня 3,9 м, сярэдняя 2,5 м. Даўжыня 2,72 км, найбольшая шырыня 0,63 км. Даўжыня берагавой лініі 7 км. Аб’ём вады 2,57 млн м³. Плошча вадазбору 11,8 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на поўначы сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Мелкаводдзе пясчанае.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 3 м. Упадаюць 2 ручаі, на поўдні выцякае рака Янка.
Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)