Багуслаўскі фальварак
Гомельская сядзіба, або Багуслаўскі фальварак — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 19 ст. ў г. Гомель, на тэрыторыі былой вёскі Прудок, якая ўвайшла ў межы горада. Уваходзіла ў склад маёнтка Румянцавых, затым Паскевічаў[1]. Размешчана па адрасе вуліца Пасёлак Будзёнаўскі, 17. Уключала сядзібны дом, драўляны млын, гаспадарчыя пабудовы, парк, сад з сажалкамі, конны завод (быў адкрыты ў 1922). Сядзібны дом з рысамі рамантызму пабудаваны ў 1849 годзе[1]. Захаваліся сядзібны дом, стайневыя пабудовы, рэшткі алеі з ліпамі[1]. АрхітэктураЦагляны аднапавярховы будынак сядзібнага дома на высокім цокалі. Асноўны аб’ём накрыты двухсхільным дахам з вежавымі выступамі. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і ўмацаваны лапаткамі. У вонкавым аздабленні выкарыстаны арачныя абрамленні вокнаў, разеткі, цягі, люкарны. Стайні маюць розную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, фасады ўпрыгожаны цаглянымі дэкаратыўнымі элементамі[1].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia