Бадзіль Б’ёрн
Бадзіль Катарына Б’ёрн (нарв.: Bodil Catharina Biørn; 27 мая 1871, Крагэро — 22 ліпеня 1960, Осла) — нарвежская місіянерка. Яна была сведкай генацыду армян і выратавала жыццё мноству армянскіх уцекачоў на ўсходзе Асманскай імперыі. БіяграфіяБ’ёрн паходзіла з багатай шматдзетнай нарвежскай сям'і. Пасля сканчэння школы яна хацела стаць спявачкай, аднак ва ўзросце 25 гадоў звярнулася да рэлігіі і вырашыла дапамагаць пакутным. Яна вучылася на курсах медсёстраў у Нарвегіі і Германіі. У 1904 годзе скончыла місіянерскую школу ў Капенгагене і ў 1905 годзе адправілася на ўсход Асманскай імперыі як місіянерка ад імя «Арганізацыі жанчын-місіянерак». Спачатку яна працавала ў горадзе Мезрэ правінцыі Харберд (сёння Элязыг)[3][4]. З 1907 года яна працавала ў горадзе Муш у лякарні і дзіцячым доме для армян. Там у яе было ад 50 да 70 пацыентаў у дзень. У 1915 годзе падчас генацыду пацыенты і працаўнікі лякарні забіты ці выгнаны. Разам са сваёй шведскай калегай Альмай Юхансан яна была адзінай заходняй сведкай генацыду ў гэтым населеным пункце. У 1917 годзе яна вярнулася назад у Нарвегію, узяўшы з сабой усыноўленага ёю двухгадовага армянскага сірату. У 1921 годзе яна пераехала ў Арменію і адкрыла ў Александропалі дзіцячы прытулак «Луйсахпюр» на нарвежскія ахвяраванні. У 1924 годзе ўрад Савецкай Арменіі зачыніў прытулак, перавядучы сірот у прытулак «Амерком». Пасля гэтага Бёрн была змушана пакінуць краіну[3][5][6]. Яна адправіліся ў Алепа ў Сірыі і працавала там з армянскім уцекачам. У 1934 годзе яна адправілася назад у Нарвегію. Да сваёй смерці яна займалася зборам сродкаў, лекцыямі і артыкуламі пра лёс армянскіх уцекачоў, пацярпелых ад генацыду[5]. ПамяцьЯк і Фрыцьёф Нансен, Б’ёрн у Арменіі атрымала прызнанне за дзейнасць для армянскага народа; яны абодва адзначаны ў музеі генацыду армян у Ерэване. Яе фатаграфіі і дзённікавыя запісы пра генацыд 1915—1916 гадоў захоўваюцца ў дзяржаўным архіве ў Осла[5]. У 2015 годзе пра дзейнасць Бадзіль Б’ёрн і чатырох іншых жанчын-місіянерак, сталых сведкамі генацыду армян, быў зняты фільм «Карта выратавання». Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia