Базіліка Святога Рэмігія

Каталіцкая царква
Базіліка Святога Рэмігія
Basilique Saint-Remi
49°14′35″ пн. ш. 4°02′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Горад Рэймс
Канфесія каталіцызм
Епархія Архідыяцэзія Рэймса
Благачынне Q100983146?[1]
Ордэнская прыналежнасць бенедыкцінцы
Архітэктурны стыль раманскі, готыка
Будаўніцтва 1049
Рэліквіі і святыні магіла святога Рэмігія
Статус дзеючы храм
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Базіліка Святога Рэмігія (фр.: Basilique Saint-Remi) — каталіцкая царква ў Рэймсе, былая манастырская царква абацтва святога Рэмігія, заснаванага ў VI стагоддзі. Сучасны будынак базілікі пабудаваны ў першай палове XI стагоддзя. У базіліцы знаходзіцца магіла Святога Рэмігія, аб'ект паломніцтва. Царква ўключана ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Архітэктура і інтэр'ер

Неф базілікі
Партал паўднёвага трансепта

Царква мае ў плане лацінскі крыж. Неф і рукавы трансепта - раманскія, гэта найбольш старажытныя часткі храма. Хор і галерэя з капліцамі выкананы ў гатычным стылі. Самая новая частка - фасад паўднёвага трансепта.

У апсіды захаваліся сапраўдныя вітражы XII стагоддзя, асаблівую каштоўнасць маюць старажытныя габелены, на якіх прадстаўлены эпізоды жыцця Святога Рэмігія.

У базіліцы пахаваны шэраг рэймскіх архіепіскапаў і членаў каралеўскіх сем'яў, у прыватнасці кароль франкаў Карламан, брат Карла Вялікага і кароль Францыі Людовік IV.

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya