Балтымарскі ўніверсітэт
Балтымарскі ўніверсітэт (англ.: University of Baltimore) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Балтымар у Мэрылендзе, ЗША. Агульная характарыстыкаШколы і каледжы ўніверсітэта надаюць адукацыю ў галіне бізнесу, права, грамадскіх навук, мастацтва і прыкладных навук. Галоўны кампус універсітэта размешчаны ў культурным раёне Маунт Вернан, недалёка ад цэнтра Балтымара і гавані. Заснаваны групай бізнесменаў, універсітэт першапачаткова імкнуўся даць адукацыйныя магчымасці для працуючых мужчын і жанчын. У 1937 годзе адбылося адкрыццё дзённых праграм навучання. У 1970-х гадах універсітэт аб'яднаўся з Усходнім каледжам, Маунт-Вернанскай юрыдычнай школай і Балтымарскім гандлёвым каледжам. У 1975 годзе права ўласнасці на ВНУ перайшоў да штату Мэрыленд. Доўгі час універсітэт лічыўся традыцыйна "белай" вышэйшай навучальнай установай, дзе пераважна навучаліся "белыя" амерыканцы еўрапейскага паходжання і практычна адсутнічалі афраамерыканцы. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia