Барадатая кугакаўка
Барадатая кугакаўка, барадатая (лапландская) няясыць (Strix nebulosa) — буйная птушка сямейства Савіныя (Strigidae). Знешні выглядДаўжыня цела 62—70 см, размах крылаў 130—158 см. Маса самца 700—1150 г, самкі 875—1450 г. ![]() Вялікагаловая сава, афарбоўка попельна-шэрая без рудых адценняў. Вочы жоўтыя з цёмнымі канцэнтрычнымі палосамі. Чорная пляма пад дзюбай, падобная да барады, за што гэты від атрымаў сваю назву. Ніжні бок крыла паласаты. Надхвосце рыжае. Лапы густа апераны да кіпцюроў, светла- або цёмна-шэрыя, з цёмнымі крапінамі. Радужына ярка-жоўтая, дзюба жоўтая, кіпцюры буравата-шэрыя. Пашырэнне![]() ![]() Арэал ахоплівае паўночны ўсход Еўропы, акрамя крайняй поўначы (лакальна Беларусь, Украіна, Польшча). Праз сібірскую тайгу распаўсюджваецца да Далёкага Усходу Расіі, паўночнага ўсходу Кітая і Сахаліна. У Паўночнай Амерыцы — ад Аляскі да Каліфорніі і Вялікіх азёр. Селіцца ў глыбі спелых, вялікіх па плошчы дрэвастояў (асабліва ў рачных далінах, паблізу тарфянікаў, мохавых балот, вялікіх палян). Еўраазіяцкія папуляцыі аселыя або качуючыя (у некаторыя гады адбываюцца моцныя павелічэнні колькасці, тады качуюць крыху далей на поўдзень ад гнездавога арэала), амерыканскія — аселыя або часткова пералётныя. Асаблівасці біялогііПалюе пераважна на дробных грызуноў, часам на вавёрак і дробных птушак. Палюе ў прыцемку, зрэдку днём, аблятаючы адкрытыя ўчасткі балот, рачныя поймы і лясныя высечкі. Зрэдку падпільноўвае здабычу, седзячы на купіне або дрэве. Займае гнёзды пасля іншых вялікіх птушак, асабліва драпежных (шулякоў і мышаловаў), часцей за ўсё ў цэнтр частцы кроны каля ствала пад навісам галін, часам уверсе паламанага дрэва або на зямлі. Перабудоўвае іх і высцілае дробнымі галінкамі (пераважна хваёвых дрэў). Яйкі (3—5, часам 1—9), набліжаныя да авальных, падоўжаныя, белыя (звычайна матавыя). Наседжванне каля 30 сутак. Амаль месяц птушаняты знаходзяцца ў гняздзе. Пачынаюць самастойна карміцца ва ўзросце 50—60 сутак. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia