Бара (этнічная група)
Бара (малагас. Bara) — этнічная група малагасійцаў. Насяляюць паўднёвы Мадагаскар. Агульная колькасць (2022 г.) — 978 000 чалавек[1]. Згодна паданням бара, іх продкі прыйшлі на Мадагаскар з Усходняй Афрыкі. У XIX ст. стварылі два дзяржаўныя аб’яднанні, заваяваныя ў кан. XIX ст. французамі. Галоўны занятак — жывёлагадоўля. Бара разводзяць зебу. Шырока распаўсюджана традыцыя крадзежа свойскай жывёлы дахалу. У мінулым юнакі бара нават арганізоўвалі ваенныя атрады для нападаў на суседзяў і згону чужых статкаў. Сярод іншых малагасійцаў бара вядомы дзякуючы іх шаманам мпісікіды, якія лічацца добрымі лекарамі, чараўнікамі і празорцамі. Размаўляюць на дыялекце малагасійскай мовы. Большасць вернікаў бара спавядаюць хрысціянства (55 %). Разам з гэтым, шырока распаўсюджаны традыцыйныя рэлігійныя культы, у аснове якіх знаходзяцца культ продкаў і вера ў духаў прыроды хелу, а таксама іслам (7 %). ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia