Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,76 км, найбольшая шырыня 0,3 км, даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Найбольшая глыбіня дасягае 21,8 м, сярэдняя 5,8 м. Аб'ём вады ў возеры 0,92 млн. м³. Плошча вадазбору 11,4 км². Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны пясчаныя, вышынёй 20—30 м, на поўдні і поўначы невыразныя. На заходніх схілах катлавіны абразійны ўступ вышынёй 2—3,5 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, на паўночным захадзе і захадзе сплавінныя. Усходні бераг возера пясчаныя, паўднёвы забалочаныя. Пойма шырынёй 10—30, у паўднёвай частцы да 250 метраў. Літаральная зона вузкая (6—10 м), пясчаная. Да глыбіні 4—4,5 м дно выслана апясчаненым ілам, да глыбіні 16—17 м гліністым ілам, на большых глыбінях ажалезненым ілам і сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, выцякае пратока ў возера Доўжына. Расліннасць займае каля 44 % плошчы паверхні возера. Надводная расліннасць распаўсюджваецца да адлегласці ад 10 да 250 м ад берага возера.
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия (руск.) / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 121. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 309. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план (руск.) / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз.