Барсукі (гарадзішча)

Гарадзішча
Барсукі
55°35′27″ пн. ш. 28°10′08″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Барсукі
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000227шыфр 213В000227
Map

Барсукі — археалагічны помнік каля вёскі Барсукі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, у лесе. Займае ізаляванае ўзвышша.

Апісанне

Пляцоўка амаль круглая, памерам 36×34 м, узвышаецца над поймай Заходняй Дзвіны на 20 м. Умацавана 3 кальцавымі валамі вышынёй да 2 м, з паўднёвага боку — 2 дадатковымі валамі вышынёй 1,5 м і ровам глыбінёй 1 м.

Выявіў і даследаваў у 1975—1976 гадах Вадзім Шадыра. Пры раскопках высветлілася, што па краях пляцоўкі быў яшчэ адзін вал, які на паверхні цяпер амаль не заўважаецца. Культурны пласт 0,4-0,5 м цёмна-шэрай, месцамі чорнай афарбоўкі. У ім знойдзена ляпная кераміка 2 відаў: пасудзіны са слабай прафіліроўкай і слоікападобныя, характэрныя для днепра-дзвінскай культуры. Гарадзішча адносіцца да IV—III стст. да н.э. — I—II стст. н.э.

Літаратура

  • Помнік археалогіі Гарадзішча // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 1999. — 3 жн. — С. 4.
  • Шадыра, В. І. Гарадзішча (в. Барсукі) / В. І. Шадыра // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 164.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya