Барунскія вершыБарунскія святочныя маналогі — беларускія вершы сярэдзіны XVIII ст. з рукапісу базыльянскага манастыра ў Барунах (каля Ашмян). Рукапісы пакінуў манах-базыльянін Нікадзім Грыневіч. Невядома, хто спісаў вершы. Гэта камічныя маналогі, іх прамаўляюць персанажы-калядоўшчыкі — стралец, селянін, кухта, купец рыбы, слуга татарскі і іншыя. Толькі словы Стральца звязаны не з Калядамі, а з Вялікаднем, бо ён просіць валачобнага. Побач з беларускімі вершамі ёсць польскія, прысвечаныя тром каралям і пастухам. Мусібыць, усё было часткаю школьнага каляднага паказу, дзе вучні-акцёры чаргавалі жартоўныя прамовы-інтэрмедыі з тэматычнымі пабожнымі вершамі. Усе вершы запісаны лацінкай. Загалоўкі, імёны вучняў, пазнакі на палях — кірыліцай. Даты кірылічныя. 1751—1752 : ҂аѱна, ҂аѱнв. Некаторыя закрэслены, бо вершы ў розныя гады чыталі розныя хлопцы. Згаданы Смаргоні, Крэва. Імёны: Антос Закревскі, Томаш Закревскі, Маліновскі, Мілаше[в]скі, Сымонко. Мова беларуская, толькі двойчы стаіць польскі канчатак у дзеясловах прошлага часу. Трапляюцца словы з украінскім (ці беларускім заходнепалескім) вымаўленнем. Вершы адкрыў і апублікаваў Антон Францішак Брыль, пры ўдзеле Дз. Лісейчыкава і В. Мартысюка (2020 год). Адзін з вершаў у сучасным запісе: СТРАЛЕЦ (1752) Арыгінальны пачатак: ҂АѱнВ СТРѢЛЕЦЪ Сымонко Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia