Барыс Іванавіч Юркін
Барыс Іванавіч Юркін (нар. 30 чэрвеня 1919, Арэнбург — 26 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяУ 1938 годзе скончыў Чкалаўскі чыгуначны тэхнікум, працаваў пуцейцам-будаўніком. У Чырвоную Армію прызваны 15 кастрычніка 1939 года Кіраўскім райваенкаматам Чкалаўскай вобласці. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. У баях Вялікай Айчыннай вайны з красавіка па чэрвень 1944 года, ваяваў на 1-м Прыбалтыйскім фронце, удзельнічаў у вызваленні Беларусі. Камандзір стралковага аддзялення 975-га стралковага палка (270-я стралковая дывізія, 6-я гвардзейская армія, 1-ы Прыбалтыйскі фронт) сяржант Барыс Юркін у ноч на 26 чэрвеня 1944 года з байцамі даручанага яму падраздзялення пераправіўся праз раку Заходняя Дзвіна ў раёне пасёлка гарадскога тыпу Ула Бешанковіцкага раёна, паспеўшы знішчыць гранатай дзот праціўніка, і быў забіты. Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Глыбачка[1]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года быў удастоены высокага звання — Герой Савецкага Саюза[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia