Барыс Васілевіч Ерафееў
Барыс Васілевіч Ерафе́еў[1] (руск.: Борис Васильевич Ерофеев; 10 мая 1909 — 24 лістапада 1995) — вучоны ў галіне фізічнай хіміі, доктар хімічных навук (1940), прафесар (1941), акадэмік Акадэміі навук БССР (1947), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1979). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Пендзелка (зараз у Кузнецкім раёне Пензенскай вобласці Расіі). Скончыў сярэднюю школу ў Кузнецку[2]. У 1930 годзе скончыў хімічнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта[2] Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1931—1935 гадах на пасадах навуковага супрацоўніка, кіраўніка групы ў Дзяржаўным інстытуце азоту ў Маскве і адначасова ў 1933—1936 гадах выкладаў у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце[3]. З 1939 года Б. В. Ерафееў у Акадэміі навук БССР. У 1939—1941 гадах на пасадзе дырэктара Інстытута хіміі. У 1942—1950 гадах загадчык лабараторыі, намеснік начальніка Усесаюзнага інстытута авіяцыйных матэрыялаў і адначасова ў 1944—1948 гадах дырэктар Інстытута хіміі Акадэміі навук БССР. У 1952—1958 гадах зноў на пасадзе дырэктара Інстытута хіміі, у 1959—1965 гадах — Інстытута фізіка-арганічнай хіміі. З 1950 года член Прэзідыума Акадэміі навук БССР, у 1953—1956 гадах — віцэ-прэзідэнт. Адначасова ў 1951—1965 загадваў лабараторыяй у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1973—1976 гадах працаваў у Інстытуце торфу Акадэміі навук БССР на пасадзе загадчыка лабараторыі. У 1976—1987 гадах загадчык лабараторыі ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі, а з 1987 года дарадца яго дырэкцыі. Памёр 24 лістапада 1995 года. Навуковая і грамадская дзейнасцьНавуковыя даследаванні Б. В. Ерафеева ў галіне хімічнай кінетыкі і каталізу, тапахіміі, аўтаакіслення арганічных злучэнняў, фізічнай хіміі палімераў. Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій і 87 вынаходстваў[3]. Сярод апублікаванага:
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1959 гадах. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia