Барыс Давыдавіч Гюнтар
Бары́с Давы́давіч Гю́нтар (2 верасня 1943 — 22 жніўня 2014, Мінск) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. БіяграфіяНарадзіўся 2 верасня 1943 года ў сям’і акцёраў. Маці — руская, бацька — з паволжскіх немцаў. З 8 гадоў жылі ў Разані прама ў тэатры. Пасля таго, як Барыс сунуў алавянага салдаціка ў разэтку і выключыў усё святло ў тэатры, нехта напісаў данос, што хлопец сарваў патрыятычны спектакль. Гэта расцанілі як дыверсію і арыштавалі бацькоў Барыса, а праз тры дні і яго самога. З бацькамі Барыс сустрэўся толькі праз тры гады — калі іх вызвалілі. Хлопчыка месяц трымалі ў разанскім следчым ізалятары, у камеры разам з ім было каля 30 чалавек — дзяцей рознага ўзросту. Падчас допытаў Барыса фізічна катавалі, выбіваючы прызнанне, што нехта яго падштурхнуў да дыверсіі. Суду не было. Перавезлі ў Маскву і адправілі на двухмесячны этап у горада Ангарск ў дзіцячы дом для дзяцей асуджаных. Бацькі вызваліліся ў 1954 годзе, уладкаваліся на працу ў Іркуцку і забралі сына з інтэрнату[1]. Пасля няўдалай спробы паступіць у інстытут, куды яго не ўзялі з-за судзімасці бацькоў, і службы ў арміі, яго накіравалі працаваць слесарам на паўвостраў Мангушлак (Казахстан), прымаў удзел у будаўніцтве маяка ў горадзе Актаў. Праз 13 гадоў пераехаў жыць у Гомель, дзе працаваў на Гомсельмашы. Памёр 22 жніўня 2014 года ў Мінску[2]. Дэпутацкая дзейнасцьУ Вярхоўны Савет быў абраны ад Гомельска-Сельмашаўскай акругі. З першага дня ўтварэння Апазіцыі БНФ быў яе актыўным членам. Уваходзіў у склад Ценевага кабінета апазіцыі БНФ. Быў сакратаром Камісіі ВС у пытаннях працы, цэн, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва. Уваходзіў у склад Часовай камісіі ВС па ацэнцы дзейнасці службовых асоб у сувязі з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У студзені 1991 года ў складзе дэлегацыі апазіцыі БНФ быў у Вільні, калі туды былі ўведзеныя савецкія войскі з мэтай падавіць імкненне літоўцаў да незалежнасці. Барыс Гюнтар быў адным з аўтараў пакету дакументаў, якія ляглі ў падмурак прынятай 25 жніўня 1991 года Пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб абвяшчэнні незалежнасці Беларусі. Удзельнік галадоўкі дэпутатаў 11 — 12 красавіка 1995 года ў Авальнай залі, абвешчанай у знак пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндума аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, ліквідацыі статусу дзяржаўных сімвалаў «Пагоні» і бел-чырвона-белага сцяга, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і праве прэзідэнта распускаць парламент. Пасля заканчэння дэпутацкіх паўнамоцтваў пэўны час працаваў у праваабарончым цэнтры «Вясна». Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia