Самым важным манархічным дзеячам на тэрыторыі [Драгічынскага] павета з'яўляецца Барыс Палеолог, былы віцэ-губернатар Томскай губерні, уладальнік маёнткаў Астравок і Варацэвічы. Перапісваецца з рэдакцыямі газет «Русь» і «Новы Час», часта ездзіць у Брэст, дзе сустракаецца з Барысам Маймескулам.
Арыгінальны тэкст(руск.)
Самым видным монархическим деятелем на территории [Дрогичинского] уезда является Борис Палеолог20, бывший вице-губернатор Томской губернии, владелец имений Островок и Вороцевичи. Переписывается с редакциями газет «Русь» и «Новое Время», часто ездит в Брест, где встречается с Борисом Маймескулом.
Д. Каймаў у пачатку XX ст. пакінуў такі ўспамін пра Барыса Палеалога ў сваіх дарожных нататках «Па палескім краі»[6]:
Яшчэ па шляху да дому а. Настаяцеля я сустрэў свайго даўняга знаёмага, Барыса Мікалаевіча Палеалога. Барыс Мікалаевіч, у мінулым бліскучы гвардзейскі афіцэр, камергер Двара Яго Вялікасці і, нарэшце, Томскі губернатар, — вядзе ў наш час сціплы, замкнёны лад жыцця, амаль бязвыезна знаходзячыся ў сваім невялікім маёнтку «Астравок», размешчаным за дзве вярсты ад Янава. За час нашага знаёмства я неаднаразова меў гонар быць госцем старога арыстакрата, які вядзе свой род ад візантыйскіх імператараў. Дагэтуль яшчэ свежыя ў маёй памяці гэтыя доўгія восеньскія вечары ва ўтульных нізкіх пакоях старадаўняга памешчыцкага дома… Барыс Мікалаевіч пражыў доўгае, багатае ўражаннямі і падзеямі жыццё, і меў пра што ўспомніць і расказаць…
Арыгінальны тэкст(руск.)
Еще по пути к дому о. Настоятеля я встретил своего давнего знакомого, Бориса Николаевича Палеолога. Борис Николаевич, в пошлом блестящий гвардейский офицер, камергер Двора Его Величества и, наконец, Томский губернатор, - ведет в настоящее время скромный, замкнутый образ жизни, почти безвыездно пребывая в своем небольшом имении "Островок", расположенном в двух верстах от Янова. За время нашего знакомства я неоднократно имел честь быть гостем старого аристократа, ведущего свой род от византийских императоров. До сих пор еще свежи в моей памяти эти долгие осенние вечера в уютных низких комнатах старинного помещичьего дома... Борис Николаевич прожил длинную, богатую впечатлениями и событиями жизнь, и имел о чем вспомнить и рассказать...