Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат
Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат — спектакль з рэпертуара Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў жанры трагіфарса, пастаўлены ўкраінскім рэжысёрам Сяргеем Паўлюком паводле п'есы ўкраінскага аўтара Віктара Понізава «Бегчы з Эльсінора». Прэм'ера адбылася 16 мая 2013. СюжэтАнонс спектакля на сайте РТБД [1]: Знакаміты твор сусветнай драматургіі «Гамлет» Уільяма Шэкспіра натхніў украінскага драматурга Віктара Понізава на новае прачытанне. Атрымаўся Гамлет навыварат. Праз 400 гадоў героі адной з самых крывавых п'ес аўтара ўзбунтаваліся і вырашылі пад кіраўніцтвам Гамлета ісці насуперак сюжэту, не падпарадкоўваючыся радку, «што напісаў Уіл пракляты». Яны стаміліся ад кровапраліцця і помсты і мараць жыць сваім жыццём па-за сюжэтам. У выніку нявінная гульня ператвараецца ў страшную трагедыю. Усё ўжо прадвызначана, лёс не змяніць? Нямы крык галоўнага героя Гамлета «Быць альбо не быць?» становіцца асноўным пытаннем для ўсіх, хто насяляе Эльсінор. А ці не прасцей за ўсё — бегчы адсюль? Гісторыя стварэнняПершапачаткова спектакль "Гамлет" паводле п'есы Віктара Понізава "Бегчы з Эльсінора" быў пастаўлены ў Херсонскім абласным акадэмічным музычна-драматычным тэатры імя Н. Куліша ў 2010 годзе. Гэта была супольная пастаноўка рэжысёра Сяргея Паўлюка і рэжысёра па пластыцы Уладзіславы Белазоранка. У Беларусі спектакль з'явіўся дзякуючы творчым сувязям між РТБД і ХААМДТ, якія ўсталяваліся пасля ўдзелу РТБД ў міжнародным тэатральным фестывалі "Мельпамена Таўрыі", дзе тэатр удзельнічаў са спектаклем "Адвечная песня"; а таксама праз асабістую ініцыятыву Ігара Сігава, тагачаснага дырэктара РТБД. Апрача Херсона і Мінска, Сяргей Паўлюк ставіў спектакль паводле п'есы Віктара Понізава і ў Румыніі. Але гэтыя пастаноўкі не былі звычайнымі "пераносамі" спектакляў. У кожнай краіне спектакль ствараўся наноў, мяняўся ў залежнасці ад рэгіёна. У РТБД рэжысёр працаваў з мастаком-пастаноўшчыкам Аленай Ігрушай, якая ўнесла свае карэктывы ў сцэнаграфію. Паводле словаў рэжысёра, ва Украіне ён ставіў спектакль пра ўкраінцаў, у Румыніі - пра румын, у Беларусі - пра беларусаў. [2]: Творчы склад
Дзеючыя асобы і выканаўцы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia