БежанстваБежанства — масавая прымусовая эвакуацыя жыхароў з Беларусі і ўсёй заходняй часткі Расійскай імперыі ў губерні далей на ўсход. Праведзена ў часе Першай сусветнай вайны, падчас г.зв. вялікага адступлення расійскай арміі пад націскам нямецкага наступлення з 3 мая па верасень 1915 года. Найбольшая этнічная група бежанцаў — беларусы (з украінцамі), рэлігійная — праваслаўныя. У выніку ваеннай няўдачы Расіі (Горліцкі прарыў нямецкіх войск) урад пачаў рыхтавацца да адступлення і заклікаць мірных жыхароў да найскарэйшай эвакуацыі. Людзей палохалі страшнымі забойствамі, грабяжамі і іншымі злачынствамі, якія нібыта абяцаў прыход немцаў тутэйшым праваслаўным. Сялянскую маёмасць забіралі і знішчалі. Так расійскае войска выкарыстоўвала тактыку спаленай зямлі. Урадоўцы, супрацоўнікі прамысловых устаноў, чыгуначнікі і інш. таксама эвакуіраваліся. Родны кут пакінула ад 2 да 3 млн чалавек (каля 800 тысяч з Гродзенскай губерні). З зямель на ўсход ад Беластока пайшлі да 80 % жыхароў. Расійская імперыя не здолела арганізаваць бяспечную эвакуацыю. Яна была бязладнай, працягвалася некалькі месяцаў і забрала многа жыццяў. Была спёка, не ставала ежы і вады. Пры дарогах заставаліся магілы, а некаторых памерлых не хавалі. Такія варункі спрыялі сполахам эпідэмій і прывялі да масавай смерці дзяцей. Сярод уцекачоў пераважалі дзеці і жанчыны. Дзяцей было каля 41-48 % ад усіх. Каля 1/3 уцекачоў не выжылі. Этнічны склад:
Уцекачоў рассялілі ў розных раёнах, аж да кітайскае граніцы. У 1918—1922 яны вярталіся назад. Вяртанне, як і перамяшчэнне ў Расію, забрала жыцці. Бежанства і вяртанне апісаны ў творах беларускай, яўрэйскай і іншай літаратуры. Тут верш «На чужыне», апавяданне «Туды, на захад!» Якуба Коласа. Апублікаваны ўспаміны. У 2015 у вёсках Беласточчыны ўсталявалі крыжы і помнікі ў памяць пра бежанцаў. Гэта вёскі Вялікія Пасечнікі, Давідовічы , Дубяжын , Пухлы , Стары Корнін , Трасьцянка і іншыя. У 2017 паказаны фільм «Бежанцы 1915—1922» Юрыя Каліны. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia