Белае (возера, каля вёскі Хралы)
Бе́лае во́зера — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі на мяжы з Ушацкім раёнам. У басейне ракі Шоша, за 36 км на ўсход ад горада Глыбокае, за 2 км на паўднёвы ўсход ад возера Шо. Плошча паверхні 0,59 км². Найбольшая глыбіня 24,7 м. Даўжыня 2,13 км. Найбольшая шырыня 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі 4,8 км. Берагавая лінія слабазвілістая. Аб’ём вады 5,75 млн м³. Плошча вадазбору 4,2 км². Схілы катлавіны высокія і пясчаныя, на паўночным захадзе і поўдні возера нізкія і тарфяністыя. Мелкаводдзе пясчанае. Глыбакаводная частка ложа возера пакрыта сапрапелем. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджана да глыбіні 4 м паласой шырынёй 40—50 метраў. Да глыбіні 11 метраў расце мох фантыналіс. У возера водзяцца шчупак, акунь, лешч, судак, краснапёрка і іншыя віды рыб. У 1979 годзе створаны азёрны заказнік «Белае» з мэтай захавання эталоннага па чысціні возера і яго насельнікаў, асабліва баброў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia