Беларускае грамадскае аб’яднанне фатографаў
Беларускае грамадскае аб’яднанне фатографаў — грамадскае аб’яднанне ў Беларусі. Размяшчаецца ў Мінску па вуліцы Янкі Лучыны д.7, к. 209. Саюз фатографаў быў створаны рашэннем устаноўчага з’езду 20 снежня 2003 года. У працы з’езду прынялі ўдзел 179 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі. 25 жніўня 2004 года Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь было зарэгістравана Беларускае грамадскае аб’яднанне «Фотамастацтва». У лютым 2005 года аб’яднанне ўступіла ў Беларускую канфедэрацыю творчых саюзаў. У жніўні 2016 года адбыўся з’езд, на якім было прынята рашэнне аб перайменаванні арганізацыі ў Беларускае грамадскае аб’яднанне фатографаў. Беларускае грамадскае аб’яднанне фатографаў з’яўляецца членам Федэрацыі еўрапейскіх прафесійных фатографаў (FEP) . Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia