Беларускае таварыства інвалідаў
Грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства інвалідаў» (БелТІ) — добраахвотная грамадская арганізацыя. Заснавана 8 ліпеня 1988 годзе. Старшыня Цэнтральнага праўлення — Васіль Васільевіч Лукашэвіч[1]. ГісторыяНа выбарах ў мясцовыя Саветы дэпутатаў у 2018 годзе БелТІ вылучыла 3 інвалідаў-вазочнікаў — ніводзін з іх не быў абраны. Па стане на 2023 год у складзе таварыства налічваецца 7 абласных, у тым ліку Мінская гарадская (на правах абласной), арганізацый; 13 аб’яднаных, 11 гарадскіх, 101 раённая арганізацыя, якія створаны па тэрытарыяльна-вытворчаму прынцыпу[1]. Колькасць членаў складала 45 617 чалавек (з іх інвалідаў — 40 487 чалавек)[1]. Дзейнічае 56 прадпрыемстваў, 2 сацыяльныя ўстановы (Адаптацыйна-аздараўленчая сацыяльная ўстанова «Востраў Надзеі», сацыяльная ўстанова «Інвацэнтр»). Таварыства выдае газету «Разам!» (раней выдавала газету «Наша доля», «Вера» і літаратурна-мастацкі часопіс «Акно»[2]). МэтыАсноўнымі мэтамі БелТІ з’яўляецца сацыяльна-працоўная рэабілітацыя, абарона правоў і інтарэсаў інвалідаў. Старшыні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia