Беларуская маладзёжная (газета)
Беларуская маладзёжная (1994—2002) — беларуская газета, дадатак да аднайменнай радыёстанцыі. Зарэгістраваная ў сакавіку 1994 года. У ёй друкаваліся расшыфроўкі размоў на радыё, анонсы эфіраў і ўсё, што не змяшчалася ў радыёфармат. Калі радыёстанцыю зачынілі, газета засталася[1]. Галоўны рэдактар — Таццяна Мельнічук. Традыцыйны фармат — 8 старонак А3. Газета асвятляла нараджэнне і развіццё палітычнай апазіцыі сярэдзіны-канца 1990-х, дзейнасць незарэгістраваных маладзёжных аб’яднанняў з усіх бакоў палітычнага спектру, сачыла за развіццём і актуальным станам альтэрнатыўнай маладзёжнай культуры Беларусі. З 1995 па 1998 рэдакцыя газеты праводзіла у Мінску вулічны рок-фэст «Купалле з Беларускай маладзёжнай». Апошні нумар выйшаў у чэрвені 2002 года. У кастрычніку 2003 года пасведчанне аб рэгістрацыі было адклікана міністэрствам інфармацыі РБ. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia