Беларуская марсельеза«Беларуская марсельеза» — назва, якой азначалі дзве розныя беларускія патрыятычныя песні. 1. У пач. 20 ст. з’явілася «Адвеку мы спалі», аўтар словаў раней быў невядомым, і лічылася, што песня была пачута ў першы раз у 1906, «сярод рэвалюцыйнага сялянства Слуцкага ўезда Мінскай губерніі»[1]. Варыянт, датаваны 1917 годам, са словамі «...што трэба зладзеяў пабіць», прыпісваўся Уладзіславу Галубку[2]. Пазней было высветлена,[3] што аўтарам словаў быў паэт А. А. Мікульчык. Песню шырока называлі «Беларускай марсельезай»[2] за патрыятычны і рэвалюцыйны пафас словаў, але спявалі яе на іншую мелодыю, чым «La Marseillaise». У 1920-я і, верагодна, пазней, гэтая песня была фактычным гімнам БССР і беларускага нацыянальнага руху за мяжой. 2. У канцы 1980-х — пачатку 1990-х, у беларускім патрыятычным асяродку назвай «беларуская марсельеза» азначалі, час ад часу, верш Багдановіча «Пагоня», спяваны на мелодыю «La Marseillaise»[заўв 1]. ТэкстВядомыя розныя варыяцыі тэксту «Адвеку мы спалі», у адным з іх першыя звароткі гучаць так:
Заўвагі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia