Беларуская мова (энцыклапедыя)
«Белару́ская мо́ва» — першая беларуская галіновая энцыклапедыя, якая прысвечана беларускай мове. Выдадзена ў 1994 годзе ў Мінску на беларускай мове выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі»[1]. Уключае 513 энцыклапедычных артыкулаў, якія даюць дакладную інфармацыю аб моўных дысцыплінах і навуковых кірунках, што вылучаюцца ў межах беларускага мовазнаўства; навуковых паняццях і метадах, пры дапамозе якіх апісваецца беларуская мова; сувязях беларускай мовы з іншымі мовамі свету і інш. Значная частка артыкулаў прысвечана галіновым кадыфікацыйным працам па беларускай мове, пісьмовым помнікам старабеларускай і беларускай літаратурнай мовы, беларускім пісьменнікам і дзеячам старабеларускага пісьменства, айчынным і замежным даследчыкам беларускай мовы[1]. Артыкулы размешчаны ў алфавітным парадку, загаловачнымі тэрмінамі даюцца родавыя паняцці, а відавыя ўключаюцца ў адпаведныя агульныя матэрыялы, тлумачацца там і падаюцца ў тэрміналагічным паказальніку. Выданне вылучаецца багатым ілюстрацыйным афармленнем (фотаздымкі, карты, схемы)[1]. Выданне ўзнагароджана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі (1998)[1]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia