Беларуская чорна-пярэстая свіння![]() Беларуская чорна-пярэстая свіння, таксама беларуская чорна-рабая парода[1] — парода свіней універсальнага кірунку прадукцыйнасці. Зацверджана ў 1976 годзе. Выведзена на Беларусі складаным узнаўленчым скрыжаваннем мясцовых свіней з даўгавухімі і караткавухімі свіннямі, ёркшырамі, беркшырамі, тэмворсамі і буйнымі чорнымі. Сучасныя лініі маюць «кроў» ландрасаў і эстонскай беконнай пароды. Парода складаецца з 9 ліній і 26 сямействаў і роднасных груп матак. Вядучыя племзаводы на Беларусі ў Капыльскім, Ляхавіцкім і Горацкім раёнах. АпісаннеСвінні пераважна мяса-сальнага і мяснога тыпаў, моцнай канстытуцыі, вынослівыя, высокапрадукцыйныя. Жывая маса дарослых кныроў 310—340, матак 240—250 кг, даўжыня тулава адпаведна 184 і 161 см. Пладавітасць 10-11 парасят за апарос. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia