Беларускія прозвішчыБеларускія прозвішчы сфарміраваліся ў кантэксце агульнаеўрапейскага працэсу. Першыя з іх датуюцца канцом XIV — пачатку XV стагоддзя, калі тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Вынікам складанага і працяглага шляху развіцця антрапаніміі ў розных рэгіёнах стала разнароднасць беларускіх прозвішчаў. Асноўны корпус беларускіх прозвішчаў з’явіўся ў XVII—XVIII стагоддзях, аднак яны не былі ўстойлівымі, абавязковымі. Строга спадчыннымі і юрыдычна замацаванымі яны сталі толькі ў 1930-х гадах. Беларуская фамільная сістэма ў поўнай меры адлюстроўвае складанае і багатае палітычнае жыццё краіны, і нясе ў сабе сляды шматлікіх культурных уплываў. Па гэтай прычыне ў асновах беларускіх прозвішчаў могуць быць словы, звязаныя з літоўскай, польскай, рускай мовамі. З суседніх народаў толькі латышы не пакінулі прыкметнага адбітка ў беларускім фамільным фондзе. Сярод прозвішчаў, утвораных ад апелятыўнай лексікі, каля 55% утваральных іх асноў тлумачацца на базе лексікі беларускай мовы, прыкладна 6% — рускай, прыкладна па 3% — украінскай, цюркскіх і літоўскай. Каля 33% асноў невядомага паходжання. Першыя ўстойлівыя фамільныя назвы прымаліся магнатамі з другой паловы XV стагоддзя. Гэтыя старажытныя радавыя імёны: Сапега, Тышкевіч, Пац, Хадкевіч, Глебавіч, Няміра, Ёдка, Ільініч, Гарнастай, Грамыка — шырока распаўсюджаныя сярод беларусаў і сёння. Аднак асноўная маса прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя ў першай палове XVI стагоддзя працягвалі карыстацца слізгальнымі найменнямі па бацьку, тыпу Гневаш Тварыянавіч або Барташ Аляхновіч, зрэшты як і сяляне. Да канца стагоддзя большасць шляхецкіх родаў ужо абзавяліся пастаяннымі радавымі імёнамі. Хоць прыклады змены радавога наймення сустракаліся часта, напрыклад род Давойна стаў насіць мянушку Салагубы і г. д. Прозвішчы шляхты маглі ўзнікнуць з імя па бацьку або дзедзіцтва (на -овіч/-евіч) — Вайніловіч, Федаровіч, ад назвы маёнтку або вотчыны (на - скі/-цкі) — Бяляўскі, Бароўскі, або ад мянушкі прабацькі — Воўк, Нарбут. Асновы для сялянскіх прозвішчаў часцяком чэрпаліся з таго ж фонду шляхецкіх прозвішчаў, або маглі браць пачатак ад чыста сялянскіх мянушак — Бурак, Кагут. Доўгі час прозвішча сялянскага роду была няўстойлівым. Часта адна сялянская сям’я насіла дзве ці нават тры мянушкі, напрыклад, Максім Нос, ён жа Максім Багдановіч. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе пашыраецца колькасць прозвішчаў з суфіксамі -оў/-аў/-ез/-ін, уласцівыя для рускай антрапанімікі — Казлоў, Кавалёў, Новікаў. У беларускай антрапаніміі ў якасці прозвішчаў выкарыстоўваюцца шматлікія намінальныя назоўнікі без дадання спецыяльных суфіксаў (Жук, Мароз). Распаўсюджаныя падобныя прозвішчы (часта з тымі ж асновамі) і ва ўкраінскай антрапаніміі. Канчаткова беларуская фамільная сістэма аформілася да другой паловы XIX стагоддзя. ЛітаратураНа беларуска мове
На рускай мове
На ўкраінскай мове
|
Portal di Ensiklopedia Dunia