Беларускі клуб (Вільня)Беларускі клуб — культурна-асветніцкая суполка, якая існавала ў Вільні ў 1916—1920 гадах пад старшынствам грамадскага дзеяча Івана Луцкевіча. Да канцы лютага 1917 года клуб размяшчаўся на Вялікай вул. у доме Мухіна. Пазней пераязджае ў новае памяшканне на Віленскай вул., 28. З лета 1917 года знаходзіўся на Юраўскім пр., 22[1]. ГісторыяБеларускі драматург Францішак Аляхновіч у сваёй манаграфіі «Беларускі тэатр» так апісаў гісторыю стварэння клуба:
Першая пасля прыходу нямецкіх войск вечарына адбываецца 17 верасня 1916 года з не надта багатаю праграмай. Наступныя вечарыны ладзіліся са спевамі, спектаклямі, дэкламацыямі, танцамі і музыкай[1]. Тут пачынае гуртавацца аматарская драматычная дружына пад кіраўніцтвам Францішка Аляхновіча, якая пачынае ставіць драматычныя спектаклі. Паказваюцца п’есы: «Калісь», «Бутрым Няміра», «Чорт і баба», «На вёсцы», «Манька», «Базылішк», а таксама «Антось Лата» Якуба Коласа, «Хам» паводле Э. Ажэшкі, «Міхалка» Далецкіх, «Мядзведзь» Антона Чэхава і інш[1]. У канцы лютага Беларускі клуб перамяшчаецца з дома Мухіна на Вялікай вуліцы ў памяшканне на Віленскай вул., 28. Вось што пра гэта піша Францішак Аляхновіч:
У клубе таксама ладзяцца ўдачныя дзіцячыя спектаклі Драматычнага гуртка таварыства «Золак» пад старшынствам Станіславы Корф. Рэпертуар: батлейкі і містэрыі[1]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia