Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані
Белару́скі культу́рна-асве́тніцкі цэ́нтр у По́знані (БКАЦ) — культурна-асветніцкая, няўрадавая арганізацыя беларусаў у Познані, Польшча. Заснаваная 15 лістапада 2002 года, юрыдычна зарэгістраваная 23 красавіка 2003 года Раённым Судом у Познані. Вышэйшы орган — Управа. Працу Управы кантралюе Рэвізійная камісія. Старшыня — Віталь Воранаў. Аб’ядноўвае беларусаў у Познані, Польшча. Статутныя мэты арганізацыі — заахвочванне студэнтаў да працы на карысць развіцця дэмакратыі ў Беларусі, пашырэнне беларускай культуры, мовы і ведаў аб Беларусі ў акадэмічным асяроддзі Познані, сярод палякаў і замежнікаў, прамоцыя Беларусі ў Еўропе і свеце, а таксама «спрыянне стварэнню будучых, добра адукаваных элітаў Беларусі». Сярод сяброў арганізацыі — Анатоль Маўчун, Уладзімір Блюднік, Марк Максімовіч. Цяперашнюю сімволіку арганізацыі, на падставе народнай вышыўкі, запраектаваў Марк Максімовіч. Выява прадстаўляе скіраванага ў правы бок Ярылу на кані. Рукі Ярылы ўзнесеныя ўгору і сімвалізуюць асветніцкі характар арганізацыі. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia