Беларускі культурна-грамадскі клуб
Беларускі культурна-грамадскі клуб (БКГК) у Сіднеі — арганізацыя беларусаў Аўстраліі. ГісторыяАфіцыйна зарэгістраваны 14 снежня 1973 г. Створаны ў складзе: старшыні М.Антух, скарбнік Язэп Шкода, сакратар Міхась Лужынскі. Усяго было ва ўправе 12 дырэктараў: доктар Язэп Малецкі, Оля Тамашэўская, Ганна Калпяка, Язэп Шкода, Лявон Дзядзюля, Віктар Ліпскі, Янка Гавенчык, Кастусь Хаванскі, К.Каваль, Кастусь Сіткоўскі і Алесь Алехнік. Управа рэгулярна пераабіралася. Асноўнымі кірункамі дзейнасці клуба было наладжванне нацыянальных мерапрыемстваў беларусаў. Пры клубе існаваў Жаночы камітэт, якім у розныя гады кіравалі Надзея Лужынская, Вольга Тамашэўская, Лёля Сіткоўская. БКГК быў сябрам Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі ад яе заснавання да 1991 г., калі з прычыны рознагалоссяў з кіраўніцтвам Рады абвясціў аб сваім выхадзе з арганізацыі. Аднак клуб працягваў дзейнасць у Сіднеі. У 1972 г. прайшло набыццё памяшкання (Беларускі дом) у раёне Файрфілд у Сіднеі. Грошы на набыццё завяшчаў грамадксі дзеяч Адам Чурыла. У перыяд старшынства Міхася Лужынскага клуб налічваў 198 чалавек. Пасля стварэння БКГК фактычна спыніўся падзел беларусаў на прыхільнікаў БЦР і Рады БНР. Старшыні
Літаратура
Памылка Lua у Модуль:Navbar на радку 58: Памылковая назва Арганізацыі беларускай дыяспары. |
Portal di Ensiklopedia Dunia