Беларускі эканамічны часопіс
«Беларускі эканамічны часопіс» — спецыялізаванае эканамічнае выданне (Мінск); заснаванае ў 1997 годзе. Уключанае ў пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў[1]. Перыядычнасць выхаду часопіса — 4 нумары ў год. ГісторыяСтварэнне ў 1997 годзе «Беларускага эканамічнага часопіса» было накіравана на развіццё нацыянальнай навуковай школы Беларусі. З моманту яго заснавання выданне ўдзельнічала ў многіх праектах ПРААН (праграмы развіцця ААН), што спрыяла ўмацаванню яго рэпутацыі як аднаго з вядучых навукова-практычных выданняў у Беларусі. Як толькі з’явілася магчымасць пашырэння дыялогу і правядзення розных мерапрыемстваў пад эгідай часопіса, пачалі стварацца ўласныя праекты. Праграмы развіцця ААН (ПРААН) і Урад Рэспублікі Беларусь у сакавіку 2003 года[2] пачалі рэалізацыю праекта «Развіццё дыялогу па найважнейшых напрамках сацыяльна-эканамічнай палітыкі» у межах «Беларускага эканамічнага часопіса». Выканаўцам праекта быў прызначаны БДЭУ. Прыкладна ў гэты ж час быў адкрыты сайт часопіса[3], размешчаны ў паддамене сайта БДЭУ. Тэматыка часопісаВыданне асвятляе розныя тэмы, пачынаючы ад публікацый аналітычных матэрыялаў аб ходзе пераўтварэнняў у краіне, аб выніках фундаментальных і прыкладных даследаванняў эканамічных рэформаў, аб структурнай перабудове прамысловасці, сельскай гаспадаркі і сферы паслуг, да публікацый аб даследаваннях развіцця эканомікі і сацыяльнай сферы краіны ў межах яе інтэграцыі ў сусветную сістэму. Адным з аспектаў развіцця часопіса можна лічыць яго стаўленне да маладых навукоўцаў, аспірантаў і дактарантаў[4]. Выдавецтва ідзе ім насустрач і публікуе вынікі іх даследаванняў, арганізоўвае конкурсы навуковых прац па пэўных тэматыках і праводзіць розныя навукова-практычныя канферэнцыі. За час свайго існавання ў часопісе выдаваліся працы вядучых навукоўцаў-эканамістаў і спецыялістаў-практыкаў з Беларусі, Расіі, Францыі, Германіі, Украіны, Польшчы, Літвы. Асноўныя рубрыкі часопіса
Заснавальнікі часопіса
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia