Беларус-09Н
BELARUS-09Н — беларускі мотаблок, прызначаны для выканання ворыва лёгкіх глеб, баранавання, культывацыі, міжраднай апрацоўкі бульбы і буракоў, кашэння траў у садках і агародах, на прышкольных і прысядзібных участках, а таксама для транспартавання грузаў. ГісторыяБыў сканструяваны ў 1992 годзе. Першы мотаблок сышоў з канвера ў гэтым жа годзе. Неадразова мадыфікаваўся. У снежні 2009 года Смаргонскі агрэгатны завод выпусціў 15-тысячны мотаблок[1]. 11 сакавіка 2011 года быў сабраны 20-тысячны мотаблок[2]. Мотаблокі Беларус-09Н, акрамя Беларусі, пастаўляліся ў Расію, Украіну, Літву, Латвію, Эстонію, Венесуэлу і ЗША. АпісаннеМотаблок падыходзіць для выкарыстання ў фермерскіх і прысядзібных гаспадарках, на жывёлагадоўчых фермах, для працы ў цяпліцах, садках, агародах, парках і скверах, на прышкольных участках. Мае шырокі асартымент малагабарытнага навяснога абсталявання для сельскагаспадарчых і камунальных работ[3][4]. Колавая формула 2×2. Колы мотаблока з пнеўматычнымі шынамі 6L-12[3]. На BELARUS-09Н усталёўваліся аднацыліндровыя чатырохтактныя бензінавыя рухавікі Honda GX270[5], Lifan LF177 або Kipor KG280[6]. Працоўны аб'ём рухавіка складае 270 см3. Намінальная магутнасць 6,6 кВт (9 к. с.). Камплектаваліся толькі механічнай трансмісіяй; каробка перадач механічная, ступеністая, з пастаянным зачапленнем шасцерняў. Колькасць перадач 4 наперад, 2 назад. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia