Белгорхімпрам
Адкрытае акцыянернае таварыства «Белгорхімпрам» — вядучая навуковая і праектная арганізацыя ў галіне здабычы і перапрацоўкі калійнай руды і іншай мінеральнай сыравіны Рэспублікі Беларусь. ГісторыяЗаснаваны ў 1971 годзе ў Мінску на базе Салігорскай навукова-даследчай лабараторыі (пачала сваю дзейнасць у 1962 годзе, як Беларускі філіял Усесаюзнага навукова-даследчага і праектнага інстытута галургіі[1]). Да 1992 года Беларускі філіял Усесаюзнага навукова-даследчага і праектнага інстытута галургіі[2]. У 1992 годзе быў перайменаваны ў Беларускі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут горнай і хімічнай прамысловасці, аднак у працэсе прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці Інстытута загадам Мінскага гарадскога камітэта па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі было створана адкрытае акцыянернае таварыства «Белгорхімпрам»[1]. Дзейнасць«Белгорхімпрам» займаецца правядзеннем лабараторных, доследна-прамысловых выпрабаванняў і асваенне тэхналогій здабычы і ўзбагачэння калійных руд, а таксама выкананнем праектных, канструктарскіх, разведвальных работ пры распрацоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі па аб'ектах прамысловага і жыллёва-грамадзянскага прызначэння[2]. КіраўніцтваДырэктары (1992—1996 гг.)
Генеральныя дырэктары ААТ «Белгорхімпрам» (з 1996 г.)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia