Бельведэр

Бельведэр у Вене

Бельведэр (італ.: belvedere — «прыгожы від») — асобнае збудаванне ў парку на высокай тэрасе ці ўзвышшы альбо невялікая вежа, прызначаныя для агляду наваколля.

Слова ўпершыню ўвайшло ва ўжытак у Італіі, такія пабудовы сталі распаўсюджаныя ў Рыме, напрыклад у Латэранскага палаца або Вілы Медычы. У беларускай мове слова пазначае пераважна надбудову, у французскай так звычайна пазначаецца альтанка або павільён у канцы сада з добрым відам.

Таксама бельведэрамі называюцца шматлікія палацы ў Еўропе, размешчаныя ў асабліва прыгожых месцах.

Спасылкі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya