Бельскі сельсавет (Дрыбінскі раён)
Бе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Кішчыцы. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрыбінскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бельск. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Дрыбінскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года — у Горацкім раёне. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Кішчыцы. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Дрыбінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 верасня 1959 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Любіжскага сельсавета Горацкага раёна (3 населеныя пункты: вёскі Белая, Засценкі Белыя і Рабкі) і Чэрнеўскага сельсавета Шклоўскага раёна (4 населеныя пункты: вёскі Васільеўка, Галабурды, Зямцы і Кішчыцы)[1]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia