Дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне «Белэнерга», канцэрн «Белэнерга» — беларускі дзяржаўны энергетычны канцэрн, які ажыццяўляе кіраванне гаспадарчай дзейнасцю электраэнергетычнага комплексу Беларусі. Падначальваецца Міністэрству энергетыкі[1]. Створаны ў 1995. Вытворчасць электраэнергіі магутнасцямі, якія знаходзяцца пад кіраўніцтвам «Белэнерга» — 30,11 млрд. кВт/гадзін (1995).
вытворчасць, перадача і размеркаванне электрычнай і цеплавой энергіі;
падтрыманне ў належным стане электрастанцый, электрычных і цеплавых сетак;
аператыўна-дыспетчарскае кіраванне тэхналагічным працэсам вытворчасці і паставак электраэнергіі;
тэхнічны нагляд за станам электрастанцый і сеткавых аб'ектаў Беларускай энергетычнай сістэмы;
арганізацыя работ, якія забяспечваюць збалансаванае развіццё энергасістэмы, у т. л. прагназаванне попыту на энергію, праектаванне, інвеставанне, будаўніцтва энергетычных аб'ектаў[2];
Уключае ў сябе абласныя РУП (рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы) «Брэстэнерга», «Віцебскэнерга», «Гомельэнерга», «Гроднаэнерга», «Мінскэнерга», «Магілёўэнерга», а таксама 30 іншых прадпрыемстваў: РУП «Белэнергаахова», РУП «Белэнергааўтаматыка», УА «Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж», ААТ «Белэнергабуд», ААТ «Цэнтрэнергамантаж»[4] і інш.