Белінцона
Белінцона — галоўны горад швейцарскага кантона Тычына. Горад размешчаны ля падножжа Альпаў на ўсход ад ракі Тычына на вышыні 230 метраў над узроўнем мора. Насельніцтва і эканомікаНа 2008 год у горадзе пражывала 17286 жыхароў. Гэта другі па колькасці насельніцтва горад у кантоне пасля Лугана. Большая частка насельніцтва гаворыць па-італьянску. Белінцона з'яўляецца важным транспартным вузлом, праз які праходзяць аўтамабільныя і чыгуначныя магістралі, якія вядуць да перавала Сен-Гатард. Праз горад праходзяць дзве аўтамагістралі А2 Базель - Гатард - Белінцона - Лугана і А13 Санкт-Маргрэтэ - Курэй - Сан - Бэрнардына - Белінцона. Сен-Гатардская чыгунка з Люцэрна таксама праходзіць праз Белінцону. Аснову мясцовай прамысловасці ўтварае машынабудаванне. Асноўным працадаўцам з'яўляецца Швейцарская федэральная чыгунка. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia