Бераг Інгрыд Крыстэнсен

Бераг Інгрыд Крыстэнсен (англ.: Ingrid Christensen Coast) — частка ўзбярэжжа Зямлі Прынцэсы Елізаветы ва Усходняй Антарктыдзе, размешчаная паміж паміж 72° і 81° усходняй даўгаты.

У сярэдняй частцы гэтага ўзбярэжжа размешчаны антарктычны аазіс Вестфоль, на тэрыторыі якога знаходзіцца аўстралійская навуковая станцыя Дэйвіс.

Бераг быў адкрыты англа-аўстрала-новазеландскай экспедыцыяй 1930-1931 гадоў. Назву берагу ў 1935 годзе даў капітан судна нарвежскай антарктычнай экспедыцыі Кларыус Мікельсен у гонар жонкі ўладальніка судна «Торсхаўн» Ларса Крыстэнсена. Экспедыцыя Мікельсена ажыццявіла больш дакладную здымку берага.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya