Берасцень

Берасцень, або берасцянік — гліняная пасудзіна, абгорнутая бяростай y беларусаў. Берасцяная аплётка надавала трываласць і зніжала цеплаправоднасць глінянага посуду, прызначанага для захоўвання ці халоднага прыгатавання ежы. Рабілі таксама берасцяную аплётку пашкоджанага посуду, пасля чаго яго ўжо не ставілі ў печ. Даўнасць і масавасць бытавання такога прыёму выклікалі пашырэнне назвы берасцень нават на посуд, пазбаўлены берасцяной аплёткі (пераважна гладышы). Берасцені найбольш пашыраны былі на Паазер'і; y наш час выйшлі з ужытку.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya